Змяняецца прынцып падачы на польскія нацыянальныя візы
Візавы аператар VFS.global паведамляе пра змены ў юрысдыкцыях па падачы дакументаў на нацыянальныя візы ў візавых цэнтрах у Мінскай і Брэсцкай абласцях.
12.10.2023 / 12:44
Зараз з 16 кастрычніка грамадзянам Беларусі трэба падаваць дакументы на нацыянальныя візы ў візавыя цэнтры па тэрытарыяльнай прыкмеце згодна з рэгістрацыяй па месцы жыхарства:
- у візавых цэнтрах у гарадах Мінск, Магілёў і Гомель — грамадзяне Беларусі, зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў Мінскай вобласці, Магілёўскай вобласці, Гомельскай вобласці і Віцебскай вобласці;
- у візавых цэнтрах у гарадах Брэст, Баранавічы і Пінск — грамадзяне Беларусі, зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў Брэсцкай вобласці;
- у візавых цэнтрах у гарадах Гродна і Ліда — грамадзяне Беларусі незалежна ад месца рэгістрацыі.
Уладальнікам біяметрычных пашпартоў пры падачы дакументаў у візавых цэнтрах Мінскай і Брэсцкай абласцей неабходна паказаць дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю па месцы жыхарства ў адпаведнай вобласці.
Чытайце таксама:
Змяніліся правілы падачы дакументаў на польскі шэнген: цяпер іх трэба падаваць па месцы рэгістрацыі
Ці адбярэ Польшча гуманітарную візу або гуманітарны ДНЖ, калі чалавек паедзе ў Беларусь?
Гайд па легалізацыі і «пашпартах замежнікаў» у Літве і Польшчы