Праваабаронцу Насту Лойка ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек.

12.10.2023 / 12:22

Насту Лойка асудзілі на шэсць гадоў калоніі

Сярод іх псіхолаг Андрэй Рускіх, айцішнік Аляксандр Леановіч, Сяргей Рудзянкоў, праваабаронца Наста Лойка, кандыдатка геаграфічных навук Ганна Скрыган, Аляксей Кавалёў, музыка Аляксей Кузьмін.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1120 чалавек, з іх 368 — беларусы (у спісе КДБ 1129 пазіцый, аднак 9 чалавек былі выдаленыя).

Чытайце таксама:

У дворыку «Валадаркі» заўважылі надпіс «Наста Лойка, трымайся!»

Праваабаронцу Насту Лойку трымаюць у цеснай і цёмнай камеры

Ад праваабаронцы Насты Лойкі дайшла вестачка на волю

Nashaniva.com