«Цяжка паверыць, што нават ХАМАС мог здзейсніць такі варварскі акт». ЦАХАЛ пацвердзіў, што баевікі забівалі і абезгалоўлівалі дзяцей

Са слоў афіцыйнага прадстаўніка Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) Джонатана Канрыкуса, адпаведную інфармацыю пра абставіны гібелі дзяцей падаў коранер, які наведаў кібуц Беэры, дзе загінулі дзясяткі мірных жыхароў, піша «Медуза».

12.10.2023 / 10:55

Ізраільскія салдаты стаяць побач з целамі ізраільцян, забітых баевікамі ХАМАС у кібуцы Кфар-Аза ў аўторак, 10 кастрычніка 2023 года. Фота: Ohad Zwigenberg / AP

«Я прызнаю, што нам спатрэбіўся некаторы час, каб па-сапраўднаму ўсвядоміць і пацвердзіць гэтае паведамленне, і было цяжка паверыць, што нават ХАМАС мог здзейсніць такі варварскі акт, — сказаў ён. — Я думаю, цяпер мы можам з адноснай упэўненасцю сказаць, што гэта тое, што зрабіў ХАМАС… Паўсюль былі раскіданыя знявечаныя целы».

Раней ізраільскія СМІ паведамлялі, што ў кібуцах, на якія напалі баевікі ХАМАС, былі знойдзеныя целы забітых жанчын і дзяцей, некаторыя з іх былі абезгалоўленыя.

Афіцыйна ізраільскія ўлады пацвярджалі інфармацыю аб загінулых жыхарах паселішчаў, але колькасць ахвяр не называлі і абставіны гібелі не каментавалі.

Чытайце таксама:

ЦАХАЛ: Баевікі ХАМАС, хутчэй за ўсё, утрымліваюць закладнікаў пад зямлёй

На фестывалі ў Ізраілі загінула дзяўчына з Бразіліі. Яе родныя баяліся, што на пахаванні будзе мала людзей, і напісалі пра гэта ў сетках. А вось як было

У Ізраілі ў баі з ХАМАС загінула 25-гадовая ўраджэнка Беларусі. Яна працавала ў паліцыі

У Ізраілі ў выніку атакі ХАМАС загінуў яшчэ адзін ураджэнец Беларусі

Пуцін агучыў пазіцыю Расіі наконт сітуацыі ў Ізраілі

Nashaniva.com