У Брэсце асудзілі майстра цеплавых сетак, які нібыта абразіў і Лукашэнку, і Галоўчанку

У судзе Маскоўскага раёна Брэста завяршыўся судовы працэс над 45-гадовым Аляксандрам Доўгалем. Мужчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), паведамляе «Вясна».

12.10.2023 / 09:49

Судовае пасяджэнне вяла суддзя Марына Скалковіч.

Паводле версіі абвінавачвання, Доўгаль напісаў каментар пра прэм'ер-міністра Галоўчанку. У ім гаварылася пра тое, што Галоўчанка з расійскім прэм'ерам Мішусціным «абмяркоўвалі інтэграцыйныя дакументы». Яшчэ адно паведамленне было напісана ў тэлеграм-чаце «Лухтавікінгі». Там абвінавачванне ўбачыла абразу Лукашэнкі.

Сумарна па двух артыкулах пракурор прапанаваў прысудзіць Доўгалю паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд праваабаронцам пакуль невядомы.

Чытайце таксама:

Дачку глыбоцкага журналіста Змітра Лупача Святлану пачнуць судзіць 16 кастрычніка

20-гадовага ўдзельніка жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе збіраюцца пераводзіць з «хіміі» ў калонію

Асуджанага на 20 гадоў палітвязня Уладзіміра Гундара перавялі на турэмны рэжым

Nashaniva.com