«Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром». Улады разгойдваюць гамафобную істэрыю

Сёння Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі, правяла прамую тэлефонную лінію да Дня маці. Яна прысвяціла яе «традыцыйным» каштоўнасцям.

11.10.2023 / 20:45

 Як сцвярджае Качанава, ёй сёння тэлефанавалі бацькі, заклапочаныя прапагандай нетрадыцыйных каштоўнасцяў у інтэрнэце.

«Былі прапановы аб рэгуляванні інфармацыйнай сферы. Бацькі занепакоеныя тым, што ў інтэрнэце дзеці могуць убачыць прапаганду нетрадыцыйных каштоўнасцяў.

Канешне, мы, як заканадаўцы, павінны думаць пра гэта. Бо людзі кажуць: Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром, мы непакоімся за лёс нашых дзяцей.

У Беларусі гэтага няма, але мы бачым, наколькі інфармацыйная прастора насычана рознымі негатыўнымі падыходамі. І, вядома, нас не можа гэта не турбаваць», — распавяла яна, перадае БелТА.

Апошнім часам улады і прапаганда заклапаціліся «традыцыйнымі» каштоўнасцямі. Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць «папулярызацыю ідэі бяздзетнай сямейнай пары». А ў Генпракуратуры паабяцалі ўвесці адміністрацыйную адказнасць за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін, змены полу, педафіліі і чайлдфры.

Чытайце таксама па тэме:

«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК

Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча, якога абвінавацілі ў прапагандзе ЛГБТ, прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка

«Унеслі карэкціроўкі ў кантэнт». Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча выклікалі ў Міністэрства культуры

Nashaniva.com