У Магілёве затрымалі прафесара Ігара Шаруху

Паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, затрыманне адбылося 10 кастрычніка. Папярэдне, Ігару Шаруху прызначылі 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

11.10.2023 / 18:12

Ігар Шаруха. Фота: DW

Ігар — кандыдат педагагічных навук, вядомы ў Магілёве географ і краязнаўца.

Доўгі час ён працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова, кіраваў кафедрай прыродазнаўства, але ў 2021 годзе быў вымушаны сысці з ВНУ.

Nashaniva.com