Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі трэнера з Чавусаў
На «відэа» сілавікоў затрыманы дзіцячы трэнер Аляксандр Марчанка кажа, што нібыта быў падпісаны на «экстрэмісцкія» матэрыялы і хацеў далучыцца да палка Каліноўскага.
11.10.2023 / 17:11
Скрын відэа сілавікоў: «Вясна»
Аляксандр Марчанка быў затрыманы пасля размовы ў чат-рулетцы з дальнабойшчыкам Юрыем Комарам, які злівае антылукашэнкаўскія і антырасійскія размовы сілавікам.
Падчас затрымання адзін з сілавікоў сказаў Аляксандру, што яго «навучаць любіць Беларусь і нашага прэзідэнта».
Чытайце таксама:
Па чарговым даносе стукача з чат-рулеткі затрымалі жыхара Бабруйска
Правакатар Церах расказаў, чаму пакрыўдзіўся на апазіцыю
За размову з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі жыхара Пружан