Адзіная электрастанцыя сектара Газа спыніла працу

Электрастанцыя сектара Газа спыніла працу каля 15:00. Такім чынам, сектар застаўся без электразабеспячэння, за выключэннем прыватных генератараў.

11.10.2023 / 15:28

Электрастанцыя ў Газе. Фота: Khalil Hamra / AP

На наступны дзень пасля ўварвання тэрарыстаў ХАМАС з сектара Газа ў ізраільскія населеныя пункты міністр энергетыкі Ісраэль Кац распарадзіўся спыніць электразабеспячэнне сектара ад ізраільскай электрасеткі. Яна забяспечвала дзве траціны патрэбаў сектара ў электраэнергіі, паведамляе news.co.il.

Адзіная электрастанцыя Газы працуе на дызельным паліве, і яе кіраўніцтва папярэджвала, што запасы паліва заканчваюцца.

Чытайце таксама:

Мінздароўя Газы заявіла, што ў рэгіёне загінула больш за 1000 чалавек

Урад ХАМАС: Праз некалькі гадзін скончыцца паліва для электрастанцыі ў Газе

Ізраіль атакаваў дом кіраўніка ваеннага крыла ХАМАС

Nashaniva.com