Не прайшло і месяца. У Гродне 10-гадовы хлопчык зноў зладзіў паўторны налёт на адну і тую ж краму

У яе днямі забраўся школьнік, вельмі падобны да таго, хто зладзіў першы налёт. У міліцыі пацвердзілі, што гэта менавіта той самы хлопчык.

11.10.2023 / 10:42

У верасні 10-гадовы хлопчык наведаўся ў адзін з ГЦ у цэнтры горада. Ён звярнуў увагу на краму з «вейпамі», якая на той час не працавала. Хлопчык прабраўся ўнутр і сцягнуў некалькі «электронак», нагадвае newgrodno.by.

Яго выхадка трапіла на камеры. Яго аператыўна адшукалі. Аказалася, што дагэтуль ён ужо паспеў скрасці некалькі ровараў… Хлопчык малы, таму за яго правіну адказвала маці.

Магчыма, гэта паўплывала на яго паводзіны ў далейшым. У распараджэнні Newgrodno.by аказаўся свежы запіс з камеры назірання той жа крамы.

У яе днямі забраўся хлопчык, вельмі падобны да таго, хто зладзіў першы налёт. У міліцыі пацвердзілі, што гэта менавіта ён.

Гэтым разам ён зноў быў без нагляду, таму і нарабіў бед. Разбірацца ў сітуацыі ў сям'і будуць камісія па справах непаўналетніх і іншыя кампетэнтныя службы.

Чытайце таксама:

10-гадовы хлопчык абакраў краму ў цэнтры Гродна. Раней ён скраў восем ровараў

Nashaniva.com