Традыцыйныя шведскія фрыкадэлькі з пюрэ і бруснічным соусам
Фрыкадэлькі як з «Ікеі». Чаму б не ўразіць сваіх сяброў і не прыгатаваць іх уласнаручна па гэтым простым рэцэпце?
14.10.2023 / 07:26
Фота: visitsweden.com
У адпаведнасці з рэцэптам Лізы Лемке, на 4 порцыі вам спатрэбіцца:
для фрыкадэлек
- 2 ст.л паніровачных сухароў
- 50 мл нятлустых вяршкоў
- 1 яйка
- 1 сталовая лыжка канцэнтраванага мяснога булёну
- палова дробна нарэзанай жоўтай цыбуліны
- 25 г масла
- 500 г фаршу (палова свінога і палова ялавічнага)
- 1 ч.л. свежамолатага чорнага перцу
- прыкладна 1,5 ч.л. солі
- алей для смажання
для соусу
- 250 мл вяршкоў
- 1,5 ч. л. цёмнага соевага соусу
- 250 мл ялавічнага булёну (неканцэнтраванага)
- 25 г масла
- 1 сталовая лыжка кукурузнага крухмалу, каб загусціць соус
- 2 ст.л. варэння з брусніцаў
- соль і перац
для падачы
- бульбяное пюрэ
- варэнне з брусніцаў
- здробненая пятрушка
Як гатаваць:
- Змяшайце паніровачныя сухары, вяршкі, булён і яйка і пакіньце прыкладна на 5 хвілін. Абсмажце цыбулю на масле да мяккасці, потым перамяшайце яе са зробленай сумессю. Дадайце соль, перац і фарш і перамяшайце ўсё рукамі ці відэльцам. Толькі не перастарайцеся, бо гэта зробіць фрыкадэлькі цвёрдымі.
- Вазьміце невялікі кусочак фаршу і абсмажце яго, каб праверыць смак. Калі солі і перцу дастаткова, скачайце астатні фарш ў невялікія шарыкі (прыкладна адна сталовая лыжка фаршу на шарык). Рукі намачыце вадой, каб фарш да іх не прыліпаў.
- Смажце фрыкадэлькі да залацістага колеру і поўнай гатоўнасці, потым адкладзіце іх убок.
- Змяшайце вяршкі і кукурузны крухмал. Затым выліце гэта, а таксама булён і сою ў патэльню, дзе вы смажылі фрыкадэлькі. Узбіце ў патэльні і дайце пакіпець пару хвілін. Прыпраўце соллю, перцам і варэннем, каб дадаць трохі салодкасці.
- Пакладзіце фрыкадэлькі назад у соус і падавайце з бульбяным пюрэ, бруснічным варэннем і — калі любіце — з дробна парэзанай пятрушкай.
Чытайце таксама:
Картаплянікі: беларускі рэцэпт з татарскімі каранямі
Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва