У Беларусі дзевяць новых палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі дзевяць чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца палітвязнямі, складае 1489 чалавек.

10.10.2023 / 16:29

Палітвязнямі прызнаныя Кірыл Гняздзілаў, Максім Беляновіч, Аляксандр Галуза, Аляксандр Леановіч, Ігар Хрыстафораў, Аляксандр Сакалоўскі, Валерый Раманоўскі, Ала Сакаленка, Антон Пруднікаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1489 чалавек, але іх рэальная колькасць куды большая, бо не ўсе сваякі хочуць, каб іх блізкія лічыліся такімі.

Прычым паводле праваабаронцаў з моманту пачатку рэпрэсій з канца мая 2020 года агульная колькасць палітвязняў, з улікам тых, хто выйшаў на волю, складае 2700 чалавек.

Nashaniva.com