За сэкс з 13-гадовай затрымалі 20-гадовага і 27-гадовага мінчукоў. Іх паказалі на відэа
Маладзейшы з затрыманых пазнаёміўся з 13-гадовай школьніцай у сацсетках.
10.10.2023 / 12:31
Скрыншот відэа
Аператыўнікі Кастрычніцкага РУУС пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі 20-гадовага мінчука і яго 27-гадовага знаёмага, паведамляе прэс-служба МУС.
Маладзейшы з затрыманых пазнаёміўся з 13-гадовай школьніцай у сацсетках. У ходзе размовы запрасіў «на гарбату» ў здымную кватэру. Пасля сумеснага распівання спіртнога разам з прыяцелем яны разбэсцілі дзяўчынку. Аналагічна фігуранты паступілі і з 14-гадовай мінчанкай.
Следчымі распачатыя крымінальныя справы. Старэйшы з затрыманых быў раней судзімы за разбой і хуліганства.
Чытайце таксама:
Хімічная кастрацыя — як гэта можа працаваць у Беларусі і ці яна эфектыўная? Тлумачыць эксперт