У Славакіі адбыўся землятрус. Штуршкі было чуваць ва Украіне

Эпіцэнтр падземных штуршкоў месціўся на адлегласці 61 км на поўнач ад горада Кошыцэ.

10.10.2023 / 08:00

Землятрус магнітудай 5,4 быў зафіксаваны ў Славакіі, паведамілі прадстаўнікі Еўрапейска-міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра.

Эпіцэнтр падземных штуршкоў месціўся на адлегласці 61 км на поўнач ад горада Кошыцэ, дзе жыве каля 236 тысяч чалавек, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Слабыя штуршкі адчулі ва Ужгарадзе, Мукачаве, а таксама Львове.

Таксама паведамляецца, што штуршкі было чуваць у Польшчы.

Nashaniva.com