Пасля розгаласу ў інтэрнэце з сайта «Мінскай праўды» выдалілі антыізраільскі артыкул

Артыкул калумніста RT Ігара Молатава на «Мінскай праўдзе», дзе ён салідарызаваўся з палесцінскімі баевікамі і пісаў, што перамога Палесціны — гэта перамога Масквы і Мінска, выдалілі з сайта выдання, заўважыў тэлеграм-канал «Кулуары KYKY».

09.10.2023 / 16:15

Учора на сайце дзяржаўнай газеты «Мінская праўда» выйшла першая калонка супрацоўніка Russia Today Ігара Молатава аб атацы Палесціны на Ізраіль.

У ёй Молатаў напісаў, што сітуацыя «раздзімаецца з мэтай унесці раскол у беларускім і расійскім грамадстве, якое адзінае ў падтрымцы Палесціны», а таксама, што «перамога Палесціны — гэта перамога Масквы і Мінска».

Сёння на сайце «Мінскай праўды» гэты артыкул недаступны. Магчыма, яе выдалілі пасля рэакцыі беларускага МЗС на падзеі ў Ізраілі, якія заявілі пра «недапушчальнасць нападаў на цывільнае насельніцтва», выказвае здагадку «Кулуары KYKY».

Чытайце таксама:

«Дзеянні палесцінцаў — гэта перамога Масквы і Мінска». Што пра падзеі ў Ізраілі пішуць лукашэнкаўскія СМІ

Nashaniva.com