Беларус заплаціў падатак, а яму даслалі паўторнае паведамленне. Чаму так атрымалася і што рабіць у аналагічнай сітуацыі

Муж і жонка ўжо больш за два гады карыстаюцца асабістым кабінетам плацельшчыка Міністэрства па падатках і зборах. З паведамленнямі аб паўторных выплатах яны сутыкнуліся ўпершыню.

09.10.2023 / 13:55

Глеб і яго жонка працуюць самі на сябе і рэгулярна плацяць падаткі. Але на мінулым тыдні яны атрымалі паўторнае паведамленне ад падатковай інспекцыі. І не адно, а з дзясятак. Onliner.by спытаў у Міністэрства падаткаў і збораў, што здарылася.

— Я атрымліваю заробак з-за мяжы і плачу падаткі як фізасоба. Раз на год складаю дэкларацыю, адпраўляю ў інспекцыю, потым мне выстаўляюць паведамленне на выплату, і я аплачваю рахунак да 1 чэрвеня, — распавёў Глеб. — Гэта значыць, усе падаткі за 2022 год я заплаціў яшчэ да пачатку лета.

Мая жонка аформлена як самазанятая, у канцы кожнага месяца яна плаціць адзіны падатак. Спачатку паведамленне на паўторную выплату прыйшло ёй. Яна зайшла ў асабісты кабінет сістэмы, праверыла — нібы усё аплачана. На наступны дзень такі ж ліст прыйшоў і мне.

Лісты прыходзяць на пошту, зарэгістраваную на партале МПЗ.

Муж і жонка ўжо больш за два гады карыстаюцца асабістым кабінетам плацельшчыка Міністэрства па падатках і зборах. З паведамленнямі аб паўторных выплатах яны сутыкнуліся ўпершыню.

— Магчыма, гэта нейкі збой, бо сістэма дасылае паведамленні, але ніякіх апавяшчэнняў і дакументаў на аплату ў асабістым кабінеце няма. У нас усе падаткі выплачаныя. У выніку за мінулы тыдзень жонка атрымала каля дзесяці такіх аднолькавых апавяшчэнняў запар.

Што цікава, у нас у наладах ў асабістым кабінеце паказана «не дасылаць паведамленні на пошту». Але нешта пайшло не так.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах, збоі ў сістэме часам здараюцца, і ў асабісты кабінет плацельшчыка сапраўды могуць быць накіраваны паўторна паведамленні, па якіх раней ужо была праведзена выплата:

— Каб пераканацца, ці сапраўды ўзнікла нейкая тэхнічная праблема, або грошы ад плацельшчыка па нейкіх прычынах не дайшлі да атрымальніка, трэба звярнуцца ў падатковы орган, дзе плацельшчык зарэгістраваны. Там пракансультуюць і па асабістым кабінеце, і па аплаце падаткаў. Нумары тэлефонаў падатковай інспекцыі можна даведацца на афіцыйным сайце ведамства.

Nashaniva.com