Моцны вецер адключыў электрычнасць у 842 населеных пунктах
У Беларусі захоўваюцца складаныя ўмовы надвор'я, абумоўленыя дзеяннем штармавога цыклона. 8 кастрычніка парывы ветру ў шэрагу рэгіёнаў краіны дасягалі 25-30 м/с.
09.10.2023 / 08:46
Больш за ўсё ад наступстваў непагадзі пацярпелі Бабруйскі, Пухавіцкі, Баранавіцкі, Гомельскі, Мінскі раёны. Падзенне дрэў і галінак на лініі электраперадачы стала асноўнай прычынай адключэнняў, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Мінэнерга.
Фота: Мінэнерга
У аднаўленчых работах было задзейнічана 231 аварыйная брыгада і 242 адзінак тэхнікі.
Фота: Мінэнерга
Па стане на 7.00 панядзелка, перабоі ў электразабеспячэнні зафіксаваныя ў 11 населеных пунктах.
Фота: Мінэнерга
Фота: Мінэнерга
Сёння ўдзень па ўсходзе Беларусі захаваецца моцны паўночна-заходні вецер парывамі 15-20 м / с.
Чытайце таксама:
Праз моцны вецер будаўнічы плот перагарадзіў праспект у Мінску