Ваенна-палітычны кабінет Ізраіля ўвёў пункт «40 алеф». Гэта азначае афіцыйнае абвяшчэнне вайны

У Ізраілі ўведзены ў дзеянне пункт «40 алеф». Такім чынам, краіна афіцыйна абвясціла стан вайны. 

08.10.2023 / 14:19

Выбух у палесцінскім шматпавярховіку пасля ізраільскага авіяўдару ў горадзе Газа, 7 кастрычніка 2023 г. Фота: Adel Hana / AP Photo

Апошні раз гэты пункт уводзіўся ў дзеянне 50 гадоў таму — падчас вайны Суднага дня ў 1973 годзе. 

Цяпер у арміі абароны Ізраіля поўная свабода дзеянняў, і яна можа дзейнічаць самастойна як захоча, хоць абавязаная дакладваць палітычнаму кіраўніцтву, каментуе ізраільскі ваенны аглядальнік Сяргей Аўслендэр.

Nashaniva.com