Кабінет бяспекі Ізраіля ўхваліў знішчэнне ваеннага і ўрадавага патэнцыялу ХАМАС — Нетаньяху
Пасля пасяджэння Кабінета бяспекі Ізраіля прэмʼер-міністр Біньямін Нетаньяху заявіў, што Кабінет ухваліў пастановы, накіраваныя «на знішчэнне вайсковага і ўрадавага патэнцыялу ХАМАС», піша BBC.
08.10.2023 / 08:14
Дым і полымя падымаюцца пасля авіяўдараў ізраільскіх сіл у розных месцах Газы, 8 кастрычніка 2023 г. Фота: Mustafa Hassona / Anadolu Agency via Getty Images
«Мы ўваходзім у доўгую і знясільвальную вайну. Да вайны нас вымусіў знішчальны напад ХАМАС», — сказаў Нетаньяху.
Ён таксама дадаў, што «ў цяперашні час завяршаецца першы этап, на якім знішчана вялікая частка варожых сіл, што праніклі на нашу тэрыторыю».
«Мы пачалі фармаванне наступальнай аперацыі, якая будзе працягвацца беспярэчна і без перадышкі датуль, пакуль мэты не будуць дасягнутыя. Мы адновім бяспеку грамадзян Ізраіля і пераможам», — прыводзіць словы прэмʼер-міністра ізраільская газета Haaretz.
Нетаньяху таксама абвясціў, што Кабінет бяспекі вырашыў спыніць падачу ў сектар Газа не толькі электраэнергіі, але і пастаўкі паліва і тавараў.
Каля 20 тысяч жыхароў сектара Газа ўжо пакінулі дамы, заявілі ва ўпраўленні ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў.
Чытайце таксама:
Атака ХАМАСа на Ізраіль: што вядома на гэты час