У Новай Кахоўцы ўзарвалі аўтамабіль з калабарантам ад «Адзінай Расіі»

7 кастрычніка ў акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці ўзарвалі калабаранта Уладзіміра Малава. Выбух прагрымеў каля 9:30. Цяпер калабарант знаходзіцца ў цяжкім стане.

07.10.2023 / 15:47

Фота: hvylya.net

Уладзіміра Малава расейцы прызначылі так званым выканаўчым сакратаром аддзялення партыі «Адзіная Расія» ў Новай Кахоўцы.

Пасля правядзення псеўдавыбараў яго абралі ў Савет дэпутатаў горада.

Новую Кахоўку ў Херсонскай вобласці захапілі яшчэ 24 лютага 2022 года.

Nashaniva.com