15-гадовы сын Рамзана Кадырава стаў Героем Чачні
15-гадоваму Адаму Кадыраву, сыну кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, прысвоілі званне Героя Чачні. Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы ад Чачні Адам Дэлімханаў.
06.10.2023 / 22:44
Адам Дэлімханаў з Адамам Кадыравым
«Няма сумненняў, дарагі пляменнік Адам Рамзанавіч з'яўляецца яркім прыкладам выключна пісьменнага, усебакова адукаванага і мэтанакіраванага маладога чалавека. З самых юных гадоў ён праяўляў лідарскія і арганізатарскія якасці, заўсёды імкнуўся да ўласнага развіцця і ніколі не марнаваў час», — напісаў Дэлімханаў у сваім тэлеграм-канале.
Нядаўна Адам Кадыраў праславіўся тым, што збіў у грозненскай турме Мікіту Жураўля, абвінавачанага ў спаленні Карана ў Валгаградзе.
Грозненская паліцыя нібыта пачала, але адразу ж закрыла праверку па гэтым факце, бо на момант збіцця Адаму было толькі 15 гадоў і ён не ўступіў ва ўзрост, па якім надыходзіць адказнасць за гэтае парушэнне. Гераізацыі ж узрост не перашкода.
Чытайце таксама:
Кадыраў прыгразіў Сабчак, каб «не чапала» яго сям'ю, і патлумачыў выхадку свайго сына ў СІЗА