У Беларусі ўкраінскіх дзяцей вучаць: «Тут ты паслужыш вялікай Расіі»
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі працягвае шукаць доказы ваенных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей. Гэтым разам Латушка апублікаваў відэа размоў праўладнага актывіста Аляксея Талая з украінскімі дзецьмі.
06.10.2023 / 19:01
На відэа Талай кажа ўкраінскаму дзіцяці з Марыупаля:
«Тут ты паслужыш сваёй радзіме, свайму народу, свайму роднаму Марыупалю, сваёй Данецкай Народнай Рэспубліцы, сваёй вялікай Расіі ў сваёй велізарнай, вялікай і шчаслівай Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі, уяўляеш?
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін і мы разам, увесь наш шматнацыянальны народ, мы будуем саюзную Айчыну ад Брэста да Уладзівастока».
Пры гэтым Талай пагражае рухацца нават і далей, бо «нехта ўжо і цяпер на нас глядзіць, бярэ прыклад і хоча далучыцца».
У другім відэа Талай звяртаецца да ўкраінскіх дзяцей у Беларусі на фоне сцягоў Расіі і «ДНР» і кажа: «Нашы шматнацыянальныя рускія людзі».
Чытайце таксама:
Лукашысты хочуць паказаць вывезеных з Украіны дзяцей замежным дыпламатам — МЗС Украіны
Талай зноў прывёз у Беларусь дзяцей з Данбаса
Пасол у Расіі апраўдваўся за вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей