Памёр Алег Яхімовіч
Пра смерць былога кіраўніка маладзечанскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамады») Алега Яхімовіча паведамілі ягоныя аднапартыйцы. Яму было 70 гадоў.
06.10.2023 / 16:59
Алег Яхімовіч шмат гадоў кіраваў арганізацыяй сацыял-дэмакратаў у Маладзечне, а ў лютым 2020 года прэтэндаваў на пасаду старшыні ўсёй партыі. Праўда, падчас галасавання саступіў ранейшаму кіраўніку Ігару Барысаву.
Чытайце таксама:
Памёр прафесар БДУІР і былы рэктар універсітэта Віктар Ільін