У Філадэльфіі мужчына спрабаваў трапіць на бейсбольны матч разам са сваім алігатарам

Джон Хені і ягоны алігатар Уолі спрабавалі прайсці на гульню Галоўнай лігі бейсбола. Ахова стадыёна не хацела іх пускаць, а пазней адміністратар нават напісаў на сайце: «Сабакі-павадыры, службовыя або дрэсіраваныя службовыя жывёлы вітаюцца. Усе астатнія жывёлы забароненыя».

06.10.2023 / 16:28

Пакуль Джон Хені разам з Уолі спрабавалі трапіць на матч, міма ішоў спартыўны журналіст Ховард Эскін, які сфатаграфаваў алігатара на ланцужку і выклаў у твітар з подпісам:

«Вы жартуеце. Сёння ўвечары фанат спрабаваў прайсці на гульню з тым, што, па ягоных словах, было «жывёлай-павадыром». Алігатар! Так, алігатар. Жывёла, якую я ніколі не бачыў. Гэта яна».

Чытайце таксама:

«Чаго толькі нам не кажуць». На пляжы літоўскага курорта знайшлі загадкавую жывёліну

У Кітаі падчас паводкі з фермы збеглі 75 кракадзілаў

У Коста-Рыцы футбаліста з'еў кракадзіл

Nashaniva.com