У Магілёве жанчына «ўзяла ў закладнікі» суседскі тэлевізар
У міліцыю звярнулася 66-гадовая пенсіянерка, якая распавяла, што з яе кватэры скралі тэлевізар за 2300 рублёў.
06.10.2023 / 15:02
Высветлілі, што тэхніку прыхапіла яе 39-гадовая суседка. Пенсіянерка пару месяцаў таму пазычыла ў яе грошы, але не спяшалася іх вяртаць. Пачаліся канфлікты, паведамляе blizko.by.
Маладзейшая прыйшла да суседкі, каб запатрабаваць доўг, але ўбачыла расчыненыя дзверы і пустую кватэру. Жанчына ўвайшла ўнутр і забрала тэлевізар, за які хацела запатрабаваць вярнуць свае грошы.
У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа.
Чытайце таксама:
У баранавіцкай школе зладзілі паказальны суд над жанчынай, якая скрала мабільнік
Салігорац скраў для жонкі куртку, а той яна не спадабалася
«Айфон апошняй мадэлі выкінуў у возера». Дзве павучальныя гісторыі з Гомеля