Лукашэнка пра прозвішча міністра Хрэніна: Яно ў яго добрае

Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання «Вузла супраціву» ў Брэсцкай вобласці пажартаваў з прозвішча міністра абароны Віктара Хрэніна.

06.10.2023 / 13:01

Віктар Хрэнін падчас святкаванняў 9 Мая. Фота: Мінабароны

«Прозвішча ў яго добрае. Хрэнін — значыць, хрэн вы атрымаеце», — працытавала яго словы прэс-служба.

Віктар Хрэнін быў прызначаны міністрам абароны ў студзні 2020 года.

Ягоным папярэднікам быў Андрэй Раўкоў, сённяшні пасол у Азербайджане.

Чытайце таксама:

Лукашэнка паехаў на Брэстчыну. Яму паказваць «Лінію Хрэніна»

Nashaniva.com