Зняволеную адвакатку Юлію Юргілевіч уганаравалі Міжнароднай прэміяй Тэр'е

У канцы жніўня гэту юрыстку з Гродна асудзілі на шэсць гадоў калоніі па палітычных матывах.

06.10.2023 / 12:26

Юлія Юргілевіч

Адвакатцы Юліі Юргілевіч далі Міжнародную прэмію Людовіка Тэр'е ў галіне правоў чалавека. 

Гэта прэмія заснавана ў 1984 годзе і ўручаецца юрысту, які сваёй актыўнай дзейнасцю садзейнічае абароне правоў чалавека, праве на абарону, садзейнічае вяршэнству права, вядзе барацьбу з расізмам і нецярпімасцю ў любой форме.

Першай асобай, якая атрымала гэту прэмію, быў Нэльсан Мандэла, піша «Вясна».

Юлія Юргілевіч — адвакатка, якая абараняла шматлікіх палітвязняў і ў лютым 2022 года была пазбаўлена ліцэнзіі.

Яе затрымалі напрыканцы жніўня 2022 года па вяртанні ў Беларусь з Польшчы. Пазней яе асудзілі разам з журналістам Паўлам Мажэйкам на шэсць гадоў калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Падтрымайце Юлію: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Юлія Пятроўна Юргілевіч

Чытайце таксама:

«Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе

Другі дзень суда над Мажэйкам і Юргілевіч. Юлія заявіла, што яе трымаюць у «скоцкіх умовах»

«Гэта катастрофа». Колькасць адвакатаў зменшылася на чвэрць

Nashaniva.com