Кавалеўскі: Мы не пачулі ад расійскіх дэмсіл, што пасля перамен РФ адмовіцца ад каланіяльнай палітыкі
Аб'яднаны пераходны кабінет не мае кантактаў ні з расійскімі ўладамі, ні з расійскай апазіцыяй, паведаміў «Позірку» прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі.
06.10.2023 / 09:28
Валер Кавалеўскі падчас маршу пратэсту ў Мінску 30 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»
Паводле яго слоў, на сённяшні дзень ад дэмсіл Расіі не прагучала «яснай, дакладнай пазіцыі наконт таго, як будзе выглядаць знешняя палітыка РФ у адносінах да краін-суседзяў пасля дэмакратычных перамен».
«Мы не пачулі, што яны будуць гатовы цалкам спакойна ўспрымаць заявы любой з краін, будзе гэта Беларусь або Малдова, Украіна, Арменія, Азербайджан, пра намер увайсці ў Еўрапейскі саюз, НАТА і г.д.», — заявіў Кавалеўскі.
У гэтых умовах, сказаў ён, немагчыма развіваць адносіны хоць якім чынам.
«Мы не хочам мяняць шыла на мыла, падтрымліваць сілу, якая прыйдзе і будзе праводзіць такую ж агрэсіўную, незаконную палітыку, як гэта цяпер робіць Пуцін», — падкрэсліў прадстаўнік Кабінета.
Чытайце таксама:
Ціханоўская: Без не залежнай ад Расіі Беларусі не будзе бяспекі ні для Захаду, ні для ўсяго свету