Заўтра ў Беларусі засмажаць самую вялікую ў краіне катлету
Калі рэкорд будзе зафіксаваны, гіганцкую катлету перададуць у дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
06.10.2023 / 07:47
У 2013 годзе ў Сербіі прыгатавалі велізарную катлету (плескавіцу). Да смажання яна мела дыяметр 165 см, таўшчыню 2,5 см і важыла 55 кг. Пасля гатоўнасці плескавіца ўціснулася да 147 см і 2 см. Фота: senica.ru
Магілёўскі мясакамбінат мае намер паставіць новы рэкорд і прыгатаваць самую вялікую ў дыяметры мясную катлету, паведамілі ў экспертнай радзе афіцыйнага праекта «Кніга рэкордаў Беларусі», піша «Спутнік».
Дыяметр катлеты складзе два метры, і гэта будзе рэкорд.
Плануецца зафіксаваць гэты рэкорд у суботу на абласных «Дажынках», якія пройдуць у Хоцімску Магілёўскай вобласці.
Затым гіганцкую катлету перададуць у Хоцімскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
Чытайце таксама:
У Мінску падаюць гіганцкую каву. Змяшчальнасць філіжанкі — 6 літраў