У Оршы на працоўным месцы затрымалі ахоўніка крамы «Білд»
Як піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю», завуць затрыманага Сяргеем, ён былы супрацоўнік міліцыі.
05.10.2023 / 11:21
Затрыманне адбылося 3 кастрычніка, ахоўніка забралі з працоўнага месца.
Паводле праваабаронцаў, на яго склалі адразу некалькі пратаколаў адміністрацыйных правапарушэнняў за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы.
Паведамляецца, што ў тэлефоне мужчыны знайшлі 5 падпісак і за кожную з іх склалі асобны пратакол. Пакуль вядома, што Сяргей арыштаваны на 10 сутак.