Гродзенскага святара аштрафавалі за падпіску на інстаграм земляка і забралі тэлефон

Сёння ў Гродне прайшоў суд над праваслаўным святаром Андрэем Ноздрыным. Яго абвінавацілі па арт.19.11. КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша «Хрысціянская візія».

04.10.2023 / 14:25

Святара затрымалі некаторы час таму, праверылі яго тэлефон і сацсеткі і знайшлі ў інстаграме падпіску на гарадзенскага журналіста Руслана Кулевіча, сацсеткі якога былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі ў студзені 2023 года.

Быў складзены пратакол.

У выніку суддзя Алена Тоўсцік-Самойла вырашыла пакараць святара штрафам 15 базавых велічынь (555 рублёў).

Таксама была канфіскавана «прылада злачынства» — мабільны тэлефон.

Чытайце таксама:

На Шчучыншчыне затрыманы ксёндз Антоні Адамовіч

У Лідзе затрымалі ксяндза Андрэя Зноску

Грэка-каталіцкі святар Аляксандр Шаўцоў на волі

Nashaniva.com