Палітзняволены Ігар Повараў выйшаў на волю
Ігар — былы супрацоўнік БМЗ у Жлобіне, актывіст забастоўкі.
04.10.2023 / 13:46
Ілля Повараў, Фота: сацсеткі
17 жніўня 2020 года на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Ігар разам з Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе.
Была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК. Усім траім суд прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму, піша «Вясна».
16 верасня Баброў і Говар былі памілаваныя па ўказе Лукашэнкі. Ігар Повараў адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
У сярэдзіне снежня 2021 года Ігару ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 1 год. Па заканчэнні гэтага тэрміну яго зноў змясцілі назад у ПК № 1.