ГЦ «Сеніца» каля МКАД нарэшце адкрыўся
Першапачаткова адкрыццё гэтага гандлёвага цэнтра на поўдні сталіцы, звонку больш падобнага да казачнага замка, планавалася 1 чэрвеня.
04.10.2023 / 12:06
Фота: Tochka.by
Гандлёвы цэнтр «Сеніца», размешчаны каля мінскай кальцавой аўтадарогі ў раёне Курасоўшчыны, адкрыўся 4 кастрычніка.
Журналісты Tochka.by з'ездзілі на аб'ект і паглядзелі, што там ёсць. Напрыклад, шэрагі гародніны і мяса, крама кветак, аддзяленне банка.
Фота: Tochka.by
Ёсць унутры і дзіцячая пляцоўка.
Фота: Tochka.by
Па звестках Tochka.by, яшчэ адным арандатарам стане «Юністор», але гэтая інфармацыя афіцыйна пакуль не пацверджаная.
Фота: Tochka.by
Тэрыторыя гандлёвага цэнтра займае 10 гектараў. Як чакаецца, дробнааптовы і рознічны дыскаўнтар плошчай 2700 квадратных метраў стане якарным арандатарам.
Для пакупнікоў прадугледжана паркоўка на 1500 машына-месцаў, для арандатараў — зона разгрузкі, абсталяваная ўраўняльнымі платформамі з герметызатарам праёма.