Салігорац скраў для жонкі куртку, а той яна не спадабалася
Мужчына знайшоў у краме забытую кімсьці на парэнчах жаночую куртку. Ён паклаў яе ў камеру захоўвання крамы са сваімі рэчамі, а потым, калі зрабіў пакупкі, паклаў яе ў свой заплечнік, піша «Электронны Салігорск».
03.10.2023 / 08:26
Фота: esoligorsk.by
Дома жонцы мужчына распавёў, што куртку знайшоў і дорыць ёй. Аднак жонцы куртка з чужога пляча не спадабалася, ды і яшчэ была малая.
Сапраўдная ўладальніца курткі звярнулася ў міліцыю, і выкрадальніка хутка вылічылі па камерах назірання.
— Куртка вернецца да гаспадыні, а выкрадальніку трэба будзе адказаць перад законам за ўчыненне крадзяжу, — пракаментавалі ў Салігорскім РАУС.
Вядома, што мужчына — замежнік, і яму могуць ануляваць дазвол на пражыванне.
Чытайце таксама:
«Айфон апошняй мадэлі выкінуў у возера». Дзве павучальныя гісторыі з Гомеля
10-гадовы хлопчык абакраў краму ў цэнтры Гродна. Раней ён скраў восем ровараў