Лукашэнка павіншаваў нямецкі народ, але прайшоўся па кіраўніцтве краіны

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Нямеччыны з Днём адзінства. Ён адзначыў, што аб'яднанне Нямеччыны ў 1990 годзе стала магчыма дзякуючы атмасферы даверу і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж краінамі кантынента.

03.10.2023 / 08:21

Няма таго, што раньш было. Лукашэнка дорыць кветкі канцлеру Нямеччыны Ангеле Меркель падчас мірных перамоваў па Украіне, што прайшлі ў Мінску 11 лютага 2015 года. Злева — прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд. Фота: Sasha Mordovets / Getty Images

«Пераход ад супрацьстаяння да дыялогу запатрабаваў тады ад усіх бакоў прыняцця адважных, стратэгічных рашэнняў. На жаль, цяпер Еўрапейскі Саюз праводзіць несамастойную палітыку канфрантацыі ў дачыненні да шэрагу суверэнных дзяржаў. Адзіным інструментам Бруселя з'яўляюцца аднабаковыя меры эканамічнага і палітычнага ціску, якія прама супярэчаць міжнароднаму праву», — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што падтрымка афіцыйным Берлінам такога курсу «наносіць шкоду і абсалютна не адпавядае надзеям двух народаў, выклікае ў Беларусі глыбокае расчараванне і абгрунтаванае непрыманне, асабліва з улікам жудасных падзей і шматлікіх ахвяр на беларускай зямлі падчас Другой сусветнай вайны».

Таксама ён заявіў, «Беларусь, як і раней, гатова развіваць супрацоўніцтва з ФРГ на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай павагі. Гэта будзе таксама садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці».

Nashaniva.com