У Наваградку адкрылі новы памятны знак у гонар Адама Міцкевіча
У Наваградку падчас святкаванняў 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча адкрылі памятны знак з цытатай класіка: «О, Навагрудскі край — мой родны дом…». Знак размешчаны ў скверы побач з дубам, высаджаным у гонар 200-годдзя паэта.
02.10.2023 / 17:55
Кампазіцыя пад назвай «Кніга» створаная з металу работнікамі Наваградскага завода металавырабаў. На адной старонцы — партрэт Адама Міцкевіча, а на іншай — радкі з яго твора, паведамляе навагрудская раёнка «Новае жыццё».
Старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей Чаркоўскі ўпэўнены, што гэты арт-аб'ект будзе папулярны ў жыхароў горада, а таксама прыцягне турыстаў.
Акрамя таго, сярэдняя школа №36 горада Гродна ўрачыста перадала ў Дом-музей Адама Міцкевіча бюст паэта.
Чытайце таксама:
У Мінску аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…»