У заказніку ў Браслаўскім раёне знайшлі незвычайныя грыбы. Там мяркуюць, што гэта рэдкі від — чорныя лісічкі
У заказніку «Рычы» знайшлі месца, дзе растуць рэдкія грыбы, верагодна, — чорныя лісічкі. Пра гэта «Браслаўскай зорцы» распавёў дырэктар прыродаахоўнай установы Аляксандр Молакаў.
02.10.2023 / 13:46
Па словах кіраўніка заказніка, незвычайная знаходка была зроблена падчас рэйду, калі аглядалі мясціны вырастання рэдкіх відаў раслін і шукалі новыя.
«Падчас маніторынгу было заўважана некалькі лісічак незвычайнай афарбоўкі — цёмнай. Ужо па-за лесам з дапамогай сучасных тэхналогій высветлілі, што гэты грыб вельмі падобны да вароначніка рожкападобнага, які зʼяўляецца рэдкім для Беларусі», — адзначыў суразмоўца.
Ва ўстанове кажуць, што цяпер знойдзенае месца ўзялі пад кантроль і будуць далей вывучаць.