Малдова знайшла газ танней і адмовілася купляць яго ў «Газпрама»

Малдова больш не будзе закупляць прыродны газ у «Газпрама», бо рэспубліцы ўдалося атрымаць больш танны газ з альтэрнатыўных крыніц. Пра гэта 28 верасня заявіў кіраўнік малдоўскага Мінэнерга Віктар Парлікаў на Еўраатлантычным форуме ўстойлівасці ў Бухарэсце, піша РБК.

02.10.2023 / 12:22

Фота: «Наша Ніва»

«Мы больш не будзем закупляць прыродны газ у «Газпрама» на тэрыторыі, кантраляванай канстытуцыйнымі ўладамі <…> Нам не толькі ўдалося атрымаць газ з іншых крыніц, мы ўвесь газ закупілі цалкам з еўрапейскага рынку», — заявіў ён.

Парлікаў падкрэсліў, што Малдове ўдалося зрабіць гэта па больш нізкай цане, чым у формуле, прапісанай у кантракце з «Газпрамам».

Са слоў кіраўніка Мінэнерга, Кішынёў больш не залежыць цалкам ад расейскага газу, як гэта было да 2021 года.

Чытайце таксама:

«Тады ў вас не будзе газу». Малдова сцвярджае, што Расія назвала суму доўгу, узяўшы лічбы са столі

Малдова дэпартавала прадстаўніка мясцовага «Спутніка» і забараніла ўезд на 10 гадоў

Памёр першы прэзідэнт Малдовы Мірча Снегур

Nashaniva.com