Маргарыта Ляўчук едзе з канцэртамі на фронт
Вядомая оперная спявачка Маргарыта Ляўчук далучылася да ўкраінскай ініцыятывы дзеячоў мастацтва, якія даюць канцэрты на фронце.
02.10.2023 / 00:55
Маргарыта Ляўчук і Коля Сярга. Скрын відэа з інстаграма спявачкі
«Я ўступіла ў шэрагі «Культурнага дэсанту» і еду на фронт з канцэртамі, спяваць для абаронцаў Украіны. Дзякуй Коля (украінскі тэлевядучы і музыка Коля Сярга. — НН) за запрашэнне! Для мяне гэта вялікі гонар! Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — напісала Маргарыта ў інстаграме.
«Культурны дэсант» — гэта аб'яднанне дзеячаў мастацтва ва Украіне, якія ездзяць выступаць на лінію фронту, у шпіталі, у дэакупаваныя раёны. Усяго, як адзначаецца на сайце ініцыятывы, было дадзена 2000 канцэртаў. Мэта музыкаў — псіхалагічна падтрымаць вайскоўцаў.
Маргарыта Ляўчук не так даўно, у жніўні, ездзіла ва Украіну. Тады яна завітала да байцоў палка Каліноўскага і выступала для беларускіх добраахвотнікаў.
Чытайце таксама:
«Шмат сцыкла сярод мужчын». Маргарыта Ляўчук расказала пра сваю паездку ў ваенную Украіну
Маргарыта Ляўчук зняла свой фільм — пра гвалт дзяржаўнай сімволікай