У Мінску смеццявоз раздушыў таксоўку
Ранняй раніцай на вуліцы Маякоўскага сутыкнуліся грузавік і электрамабіль: кіроўца легкавіка траўмаваны.
01.10.2023 / 10:56
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, сёння каля 06:40 23-гадовы кіроўца электрамабіля сэрвісу «Яндэкс. Таксі» на вуліцы Маякоўскага, не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу. Машына пашкодзіла стойку дарожнага знака, пратараніла бетонную апору чыгуначнага моста. Ад удару аўто адкінула на смеццявоз.
Кіроўца таксоўкі атрымаў траўмы і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.
На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група.