Спецаперацыя «Барыня»: Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны завербавала расійскага вайскоўца

За час супрацоўніцтва з ГУР Данііл Алфёраў пераканаў 11 вайскоўцаў РФ здацца ў палон.

30.09.2023 / 13:47

Данііл Алфёраў сядзіць пасярэдзіне. Андрэй Юсаў на фота справа. Фота: Укрінфарм

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паспяхова правяло спецаперацыю «Барыня», у выніку якой удалося завербаваць расійскага кадравага вайскоўца. Пра гэта паведаміў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў на прэс-канферэнцыі з удзелам расійскага вайскоўца Данііла Алфёрава, піша «Украінская праўда».

Транспарціроўкай Данілы Алфёрава на падкантрольную Украіне тэрыторыю займаліся сілы спецыяльных аперацый УСУ.

Расіец распавёў, што звязаўся з украінскім бокам дзякуючы праекту «Хачу жыць».

За час супрацоўніцтва з ГУР ён пераканаў 11 вайскоўцаў РФ здацца ў палон.

Nashaniva.com