«Цвёрда трымаўся наш коўч на дапросе». Беларускі трэнер наадрэз адмовіўся адказваць на пытанні пасля матча

Уся рэч у дзіўных рашэннях суддзі, які зламаў гульню.

30.09.2023 / 08:45

Галоўны трэнер «Урала», беларускі футбольны спецыяліст Віктар Ганчарэнка не стаў адказваць на пытанні на пасляматчавым інтэрв'ю па выніках гульні з «Растовам» (2:2) у 10-м туры расійскай прэм'ер-лігі, што адбыўся ўчора.

Падчас флэш-інтэрв'ю адразу пасля гульні Віктар Ганчарэнка з'явіўся ў кадры, не стаўшы парушаць рэгламент, выслухаў тры пытанні, але ні на адно не адказаў. 

Затым ён праігнараваў пытанні і на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.

Учора «Урал» вёў у гасцях у ліку 2:0, але спрэчныя рашэнні рэферы прывялі да выніку 2:2. 

У расійскіх спартыўных СМІ маўчанне Ганчарэнкі і судзейства Галімава — галоўная тэма вечара і ночы.

«Урал» пасля 10 гульняў ідзе на сёмым радку ў турнірнай табліцы, у клуба 15 балаў і адставанне ад трэцяга месца складае два балы. Аднак усе супернікі згуляюць сёння і заўтра.

Віктар Ганчарэнка трэніраваў барысаўскі БАТЭ з лістапада 2007 года да кастрычніка 2013 года. Пры ім клуб шэсць разоў запар выйграў чэмпіянат Беларусі, а ў жніўні 2008 года ўпершыню выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, а затым пастаянна гуляў у групавых раўндах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Пяць апошніх гадоў беларускія клубы ні разу не прабіліся ў групавы турнір еўракубкаў.

Менавіта пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі 11 гадоў таму, 2 кастрычніка 2012 года, БАТЭ ў Мінску сенсацыйна перамог «Баварыю» 3:1, якая потым у тым сезоне і выйграла Лігу чэмпіёнаў.

Затым трэнер з'ехаў у Расію. Ён трэніраваў «Кубань», «Урал», ЦСКА, «Краснадар». У жніўні мінулага года Ганчарэнка зноў узначаліў «Урал», з якім у мінулым сезоне фінішаваў 11-м.

Чытайце таксама:

У Францыі 22-гадовы футбаліст пагражаў скокнуць са 100-метровай вышыні

Гэты славуты і самабытны футбольны клуб можа спыніць існаванне — медыя

Месі не ўключылі ў заяўку на матч — і каманда прайграла фінал Кубка ЗША

Nashaniva.com