«Мы не можам за гэта не перажываць». Наталлю Качанаву непакоіць, што беларусы позна бяруць шлюб

На яе думку, сітуацыю трэба выпраўляць. Пра гэта Наталля Качанава заявіла на сустрэчы з членамі праўладнага Саюза жанчын, паведамляе тэлеграм-канал Савета Рэспублікі.

29.09.2023 / 15:31

Фота: Савет Рэспублікі

«У нас ёсць традыцыйныя каштоўнасці: гэта шлюб паміж мужчынам і жанчынай, нараджэнне дзяцей у традыцыйнай сям'і. Мы хочам, каб у нас нараджалася больш дзяцей. Цяпер мы сталі ўсведамляць: Дзень святога Валянціна адзначалі, чаму не Дзень Пятра і Фяўроніі, якія з'яўляліся сімвалам веры, адданасці і любові адзін да аднаго? І зараз мы вырашылі больш настойліва распавядаць пра традыцыйныя каштоўнасці, пачынаючы з дзіцячага дашкольнага ўзросту. Бо і ў дачыненні да сям'і можна дайсці да абсурду — мы гэта бачым у іншых краінах», — зазначыла Наталля Качанава.

Яе турбуе, што сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб сёння 27 гадоў.

«Мы не можам за гэта не перажываць. Сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквой будзем праводзіць мерапрыемства па захаванні сямейных каштоўнасцяў. Мы паслухаем нашых дактароў, педагогаў, тых, хто непасрэдна працуе з моладдзю. Таму, мілыя жанчыны, сёння гэта і наша з вамі задача-тлумачыць, растлумачваць, гаварыць», — рэзюмавала Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

Пракоп'еў распавёў, чаму сілавікі будуць слухаць Качанаву і хто такія чырвоныя і белыя лукашысты

Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода

Наталля Качанава пра будучыя выбары: Спакойна нам жыць не дадуць

Nashaniva.com