У Бруселі адчыніўся інтэрактыўны музей піва

У будынку былой фондавай біржы наведвальнікі могуць пакаштаваць 98 пляшачных гатункаў і 49 разліўных. 

29.09.2023 / 11:10

Аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА мае шэсць уваходаў, што робіць будынак даступным для ўсіх, хто хоча ўнутры паглядзець на музейныя экспанаты, пагутарыць, а галоўнае — атрымаць асалоду ад любімага напою бельгійцаў — піва.

За 17 еўра наведвальнікі могуць даведацца пра гісторыю пеннага напою і культуру яго спажывання. Экскурсія завяршаецца ў дэгустацыйнай зале з відам на стары горад.

Nashaniva.com