На волю выйшлі палітвязні Яўген Календа і Дзмітрый Адарачкін

Тэрміны палітвязні адбывалі ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку.

29.09.2023 / 10:01

Яўген Календа

Яўгена затрымалі ў Брэсце 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Летась яму прысудзілі 2,5 года калоніі. 

Дзмітрый — жыхар Веткі, якога асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 і арт. 369 КК. У кастрычніку 2021 года ў судзе Веткаўскага раёна яму прызначылі 2 гады калоніі. 

Тэрміны палітвязні адбывалі ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку. Яўген цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю ў канцы жніўня, а Дзмітрый — 19 верасня, піша «Вясна». 

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю Андрэй Андрэеў. Яго асудзілі па справе напалоханага салдата

Палітзняволены Алег Чычыкайла выйшаў на волю

Выйшаў на волю палітвязень Сімон Канцэвіч

Nashaniva.com