Затрымалі намесніцу дырэктара кампаніі «ЮрСпектр»

Адзін з набліжаных да сілавікоў тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа з затрыманай за ўдзел у пратэстах беларускай. 

28.09.2023 / 19:16

На відэа затрыманая расказвае, што працуе намеснікам выканаўчага дырэктара кампаніі «ЮрСпектр» і ў 2020 годзе «ўдзельнічала ў несанкцыянаваных мерапрыемствах мінімум два разы, а таксама хадзіла на жаночыя маршы».

Па якім артыкуле абвінавачваюць беларуску і дзе яна цяпер знаходзіцца, невядома.

Кампанія «ЮрСпектр» аказвае паслугі па азнаямленні насельніцтва з прававой інфармацыяй.

Чытайце таксама:

Мінскі гарвыканкам падаў у суд пазоў аб ліквідацыі царквы «Новае жыццё»

Выйшлі на волю Алег Рудакоў з жонкай, іх збіраюцца дэпартаваць

Затрымалі доктара санаторыя «Пралеска» і супрацоўнікаў «Беллакта»

Nashaniva.com