Жэрар Дэпард'ё прадаў скульптуру ўраджэнца Беларусі — прадстаўніка Парыжскай школы

Акцёр выставіў на таргі каля 250 карцін і скульптур са сваёй калекцыі. Агульная сума выручкі склала 4,2 мільёна еўра. Сярод прададзеных работ — статуэтка Восіпа Цадкіна «Жанчына, якая стаіць на каленях», паведамляе «Люстэрка» са спасылкай на BMFTV.

28.09.2023 / 13:10

Фота: ader-paris.fr

Першапачаткова статуэтка беларускага майстра ацэньвалася ў суму ад 50 да 80 тысяч еўра. За час таргоў яе кошт вырас амаль да 105 тысяч еўра.

У аўкцыёне па продажы работ з калекцыі Дэпард'ё ўдзельнічалі некалькі сотняў калекцыянераў і прыватных асоб. Прададзена 95% лотаў. Сярод іх творы Ханса Хартунга, Аліўе Дэбрэ, Эжэна Леруа і Герхарда Шнайдэра. Трыццаць твораў Эжэна Леруа прададзеныя за 770 тысяч еўра, а 19 чарнільных эскізаў Анры Міко — за 308 тысяч еўра.

Восіп Аляксеевіч Цадкін нарадзіўся 14 ліпеня 1890 года ў Віцебску. Скончыўшы вучылішча, ён пераехаў спачатку ў Лондан, а затым — у Парыж.

Некаторыя скульптуры Цадкіна захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску.

Чытайце таксама:

У Мінску з'явілася новая скульптура ўраджэнца Беларусі Восіпа Цадкіна

Як выглядае галерэя «Арт-Беларусь» без карцін Суціна, Цадкіна, Аляшкевіча

Чатыры карціны Марка Шагала прадалі на аўкцыёне ў Цюрыху

Унучкі Марка Шагала падарылі Віцебску 60 кніг з бібліятэкі мастака

Шагал, Суцін, Бакст… Што зрабіць, каб свет пачаў іх лічыць выхадцамі з Беларусі? 

Nashaniva.com