Нагорны Карабах пакінула ўжо больш за палову армянскага насельніцтва
З Нагорнага Карабаха ў суседнюю Арменію перабралася ўжо больш за 65 тысяч чалавек, пасля таго як Азербайджан на мінулым тыдні атрымаў хуткую перамогу над сепаратыстамі, піша Deutsche Welle.
28.09.2023 / 10:17
Армянскія ўцекачы з Нагорнага Карабаха. Фота: Vasily Krestyaninov / AP
Ужо больш за палову 120-тысячнага армянскага насельніцтва непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі пакінулі рэгіён і перабраліся ў Арменію.
На сёння мяжу з Арменіяй перасеклі 65 036 чалавек з Нагорнага Карабаха, паведаміў у чацвер, 28 верасня, прадстаўнік прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна.
Між тым Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што Вашынгтон разам з саюзнікамі і партнёрамі працуе над стварэннем міжнароднай маніторынгавай місіі ў Нагорным Карабаху, пасля таго як гэты сэпаратысцкі рэгіён перайшоў пад кантроль Азербайджана.
Прадстаўнік Дзярждэпа Мэцью Мілер сказаў журналістам, што Расія часам аблягчала правядзенне адпаведных перамоў, што было вельмі карысна, але ў апошні тыдзень роля Масквы не была прадукцыйнай.
Сёння прэзідэнт Народнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання ўтварэння. Згодна з указам Самвела Шахраманяна, Нагорна-Карабахская Рэспубліка спыніць сваё існаванне 1 студзеня 2024 года. Усе дзяржустановы НКР будуць распушчаныя.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Нагорнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання ўтварэння
Азербайджан затрымаў экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха
Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць