У суботу пажылыя людзі змогуць бясплатна наведаць Нацыянальны мастацкі музей
Трэба мець з сабой пенсійнае пасведчанне.
28.09.2023 / 08:44
Фота: БелТА
Пажылыя людзі 30 верасня змогуць бясплатна наведаць Нацыянальны мастацкі музей, паведаміла журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, піша БелТА.
«30 верасня з 11:00 да 19:00 будуць адчыненыя дзверы Нацыянальнага мастацкага музея для ўсіх пажылых грамадзян, у якіх ёсць пенсійнае пасведчанне», — распавяла Марына Арцёменка.
Наведвальнікі змогуць убачыць усе экспазіцыі, сярод якіх «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм», выставу беларускага мастака Вячаслава Шамшура «У гармоніі душэўнасці і цеплыні», «Вобразы Святой Сям'і» з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук, «Жыццё ў мініяцюры» і інш.
Чытайце таксама:
Прызначылі новага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея
Уладзіміру Пракапцову, які 25 гадоў кіраваў Нацыянальным мастацкім музеем, не працягнулі кантракт
Што паглядзець. Музей-скансэн у вёсцы Азярцо — сельская атмасфера канца XIX стагоддзя пад Мінскам