Сілавікі зладзілі аблаву ў Карэлічах — праваабаронцы

Паводле папярэдняй інфрамацыі, затрыманыя дзевяць чалавек.

27.09.2023 / 15:41

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У Карэлічах Гродзенскай вобласці сёння была аблава сілавікоў, паведамляе Mayday.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымалі дзевяць чалавек.

Ускосна гэта пацвярджаецца тым, што частка гэтых людзей не выходзіць на сувязь са сваякамі, паведамляюць праваабаронцы.

Папярэдняй прычынай затрымання называюць «лайкі і рэакцыі ў месенджарах і сацыяльных сетках».

Чытайце таксама:

Чарговая хваля брутальных затрыманняў у Ваўкавыску і ваколіцах

Nashaniva.com