«Могуць прыехаць». Карпенка пракаментаваў адсутнасць выбарчых участкаў за мяжой

«Гэта не ўшчамляе правы грамадзян». Так старшыня ЦВК Ігар Карпенка пракаментаваў рашэнне аб тым, што на выбарах не будуць фармавацца выбарчыя ўчасткі за мяжой, перадае БЕЛТА.

27.09.2023 / 14:45

«У адпаведнасці з новым выбарчым заканадаўствам мы не фармуем выбарчыя ўчасткі за мяжой.

Але гэта не ўшчамляе правы грамадзян, якія выехалі па тых ці іншых прычынах за мяжу — яны могуць прыехаць у краіну і ў перыяд датэрміновага галасавання з аўторка па суботу або ў адзіны дзень галасавання, 25 лютага 2024 года, выканаць свой грамадзянскі абавязак — прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць», — сказаў Ігар Карпенка.

У 2022 годзе Карпенка тлумачыў тое, што Беларусь больш не будзе арганізоўваць участкі для галасавання за мяжой, каранавірусам і скарачэннем дыппрадстаўніцтваў за мяжой. Гэта рашэнне замацавана ў Выбарчым кодэксе.

Пасля 2020 года з Беларусі зʼехалі сотні тысяч чалавек.

Сёння ЦВК утварыў акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Створана 110 выбарчых акруг — па колькасці дэпутатаў.

Чытайце таксама:

Як галасавалі за Ціханоўскую. Несфальсіфікаваныя пратаколы прэзідэнцкіх выбараў

Nashaniva.com